Беларусь працягвае страчваць малы і сярэдні бізнес
Так, за пяць месяцаў гэтага года па ўсёй краіне закрылася больш за 3,2 тысячы мікраарганізацый і 2,1 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта вынікае з дадзеных міністэрства па падатках і зборах, піша zerkalo.io.
Пра тое, што малы і сярэдні бізнес у Беларусі сутыкнуўся з сур’ёзнымі праблемамі, раней паведамляў савет па развіцці прадпрымальніцтва пры ўрадзе. Сярод іх – скарачэнне рынкаў збыту, складанасці з разлікамі і лагістыкай. На гэтым фоне краіна з пачатку года страціла 7 500 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу, адзначаюць у савеце.
На пачатак чэрвеня ў Беларусі налічвалася 270.966 індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта на 2154 менш, чым на пачатак гэтага года. Іх колькасць вырасла ў Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласцях, у астатніх – упала.
Фота: tegrk.ru