Беларусь разлічвае атрымаць ад Сусветнага банку сорак мільёнаў еўра
На гэтыя грошы плануецца стварыць арганізацыю па садзейнічанні развіццю малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Арганізацыя будзе створаная праз рэфармаванне Фонду падтрымкі прадпрымальнікаў. Беларусь наведалі віцэ-прэзідэнт рэгіёна Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банку Лора Так дырэктар аддзелу Беларусі, Малдовы і Украіны Фань Цімяо.
Чыноўнікі Сусветнага банку сустрэліся з Аляксандрам Лукашэнкам, прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам, міністрам эканомікі Мікалаем Снапковым, наведалі шэраг прадпрыемстваў.
Высокія чыноўнікі Сусветнага банку, параілі ўраду рэфармаваць сектар дзяржаўных прадпрыемстваў, паляпшаць інвестыцыйны клімат і даць развівацца прыватнаму бізнесу.
Беларускае Радыё Рацыя