Беларусь разлічвае атрымаць пацвярджэнне на скарэйшы прыём у БРІКС
18 гадоў таму
Беларусь разлічвае атрымаць пацвярджэнне на найхутчэйшы прыём у БРІКС.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, які прымае ўдзел у саміце БРІКС у Паўднёвай Афрыцы, перадае БелТА.
„Краіны, якія падалі заяўкі, уключаючы Беларусь, разлічваюць атрымаць пацверджанне на найхутчэйшы прыём у сябры гэтай арганізацыі”, – сказаў ён.
Паводле яго слоў, ён правёў на палях саміту шэраг двухбаковых сустрэч. Яны адбыліся з міністрамі замежных спраў Саудаўскай Аравіі, Экватарыяльнай Гвінеі, з дзяржаўным міністрам ААЭ па міжнародным супрацоўніцтве, дзяржаўным міністрам эканамічнай каардынацыі Анголы і з прэзідэнтам Эрытрэі.
