Беларусь разлічвае на новы крэдыт да канца года



Беларусь разлічвае атрымаць да канца году крэдыт ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

амарин

 

Ён кажа, што на паседжанні Савета фонду ў Ерэване ў цэлым было прынятае станоўчае рашэнне. З адзінай умовай — працяг абмеркавання асобных пазіцыяў, якія патрабуюць дадатковага разгляду. Паводле словаў Амарына, пры «аптымістычным варыянце» крэдыт Беларусь атрымае яшчэ ў 2015 годзе. Верагоднасць атрымання крэдыту ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця вышэйшая, чым ад Міжнароднага валютнага фонду.

Міністр фінансаў таксама адзначыў, што для збалансаванасці бюджэту ў будучым годзе Беларусі неабходныя 1,5 мільярды даляраў.

Наша Ніва