Беларусь развівае „зялёную эканоміку”



Больш за 12 мільёнаў еўра вылучыць Еўразвяз для пераходу да мадэлі „зялёнай эканомікі” ў Беларусі.

zialonaia_ekanimika

Мінпрыроды ўжо рэалізуе некалькі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якія дапамагаюць выпрацаваць напрамкі і канкрэтныя крокі па пераходзе да гэтай мадэлі.

У межах гэтых праектаў, да прыкладу, ужо набытыя першыя турыстычныя электрычныя аўтобусы, якія маюць курсаваць па тэрыторыі заказніка „Свіцязянскі” і Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу Радзівілаў.

На базе заказніка „Налібоцкі” завершана будаўніцтва гадавальніка для штучнай гадоўлі птушак цецеруковых відаў ды іншае.