Беларусь шукае альтэрнатыву расейскай нафце



Беларусь абмяркоўвае магчымасць пастаўкі нафты з Ірана ў сувязі са складанасцямі ў перамовах з Расеяй па энерганосьбітах. Такую заяву зрабіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад дэпутатамі ў Доме ўраду. Беларускі лідар адзначыў, што цяпер ідуць перамовы з Іранам, які «гатовы знізіць нам цану», пішуць «Беларускія навіны». У Менску гэтую заяву пакуль не каментуюць.

Паводле слоў Лукашэнкі, перад урадам стаіць задача па пошуку альтэрнатывы расейскай нафце. Акрамя таго, беларускі кіраўнік запатрабаваў неадкладна завяршыць мадэрнізацыю Наваполацкага нафта-перапрацоўчага завода і вярнуцца да будаўніцтва нафтаправода з Балтыкі.

Фота shana.ir