Беларусь спыніла рэалізацыю шэрагу беларуска-расейскіх праектаў



«Інтэграцыя» беларускага МАЗа з расейскім КАМАЗам прыпыненая. Пра гэта ў інтэрв’ю агенцтву РИА Новости заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Беларускія чыноўнікі патлумачылі гэта адсутнасцю ў расейскага боку пэўнасці па крыніцах фінансавання.

Кабякоў таксама распавёў пра іншыя праекты з удзелам расейцаў, якія давялося прыпыніць. На думку беларускага прэм’ера, у расейскага боку свае ўяўленні аб інтэграцыі і там асноўны ўхіл робіцца на валоданне той ці іншай ўласнасцю з далейшай перспектывай распараджэння. Беларускі бок наадварот цікавіць эфектыўнасць выкарыстання.