Беларусь стане лідарам у дэнамінацыі сярод краінаў былога СССР



З улікам прадугледжанага на наступны год «абразання нулёў», Беларусь дэнамінуе рубель у 100 мільёнаў разоў.

Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь». Гэта ўжо 3 дэнамінацыя ў Беларусі. Першая праводзілася ў 1994-м, другая — у 2000-м, —  піша «Беларускі партызан».

Такім чынам, у агулам з 1991 да 2016 Беларусь дэнамінуе нацыянальную валюту ў 100 мільёнаў разоў. Гэта абсалютны рэкорд сярод краінаў былога СССР.

На другім месцы знаходзіцца Грузія. У 1995 годзе яна дэнамінавала нацыянальную валюту адразу ў мільён разоў.

На трэцім — Украіна, якая замяніла ў 1996 годзе карбованцы на грыўні ў суадносінах 1 да 100 000.

N4QwE30n7gg