Беларусь сёлета заплаціць „Газпраму” за газ 2 мільярды 440 мільёнаў даляраў
Сёлета расейскі „Газпрам” паставіць Беларусі газ прыблізна на 2 мільярды 440 мільёнаў даляраў, піша агенцтва РІА „Новости”.

„Гэта разліковы кошт з улікам падатку на даданую вартасць у адпаведнасці з заканадаўствам Расейскай Федэрацыі”, — кажуць у „Газпраме”. А транспарціроўка газу па тэрыторыі Беларусі будзе каштаваць кампаніі каля 250 мільёнаў даляраў.
У снежні мінулага года „Газпрам” і ўрад Беларусі падпісалі сумесны пратакол, які вызначае парадак фармавання цэн пры пастаўцы газу на 2022 год.
Паводле інфармацыі Міністэрства энергетыкі Беларусі, цана на газ была ўзгодненая зыходзячы з умоў 2021 года — 128 даляраў 52 цэнта за тысячу кубаметраў.
Беларускае Радыё Рацыя
