Беларусь трэцяя па росце цэн сярод краін былога СССР



Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у 2016 годзе, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.

За 12 месяцаў цэны ў краіне павялічыліся на 10,6%. На першым месцы Азербайджан (15,1%), на другім – Украіна (12,4%).

Далей ідуць Казахстан (8,5%), Таджыкістан (6,1%), Узбекістан (5,7%), Расея (5,4%), Малдова (2,4%), Латвія, Эстонія (па 2,2%), Грузія (1,8%) і Літва (1,7%). Цэны знізіліся ў Кыргызстане (на 0,5%) і Арменіі (на 1,1%). У Туркменістане апублікаваная статыстыка толькі за студзень-верасень 2016 года (рост цэн склаў 3,59%). У самаабвешчаным Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сістэму, цэны павялічыліся за год на 4,44%.

Па выніках студзеня Беларусь была трэцяй па росце цэн (1,9%), за студзень-люты – другой (4,8%), першага квартала – другой (5,7%), студзеня-красавіка – другой (6,4%), студзеня – траўня – першай (7%), першага паўгоддзя – першай (7,4%), студзеня-ліпеня – першай (7,8%), студзеня-жніўня – першай (7,6%), трох кварталаў – другой (8,3%), студзеня-кастрычніка – трэцяй (9,2%), января-лістапада – трэцяй (10,1%).

У снежні 2016 года Беларусь з ростам цэн на 0,5% падзяліла восьмае месца з Малдовай. Наперадзе Азербайджан (3%), Арменія (1,1%), Грузія, Кыргызстан (па 1%), Казахстан, Украіна (па 0,9%) і Латвія (0,6%). У Літве, Расеі і Эстоніі цэны павялічыліся на 0,4%, у Таджыкістане – на 0,3%.