Беларусь у ліпені закупіць 1,58 млн т расейскай нафты
Беларусь у ліпені закупіць 1,58 млн т расейскай нафты, паведаміў журналістам прэс-сакратар „Белнафтахіма” Аляксандр Цішчанка.
„У рамках індыкатыўнага балансу на бягучы год беларускія НПЗ закупяць у ліпені ў расейскіх нафтавых кампаній 1,58 млн т нафты. З іх 1,495 млн т будзе пастаўлена па сістэме магістральных нафтаправодаў і 85 тыс. т – па чыгунцы”, – дадаў Аляксандр Цішчанка.
„Астатнія патрэбнасці плануецца закрыць праз танкерныя пастаўкі. Вядзецца работа па аб’ёмах і пастаўшчыках”, – дадаў прэс-сакратар.
Як паведамлялася, у III квартале графік пастаўкі нафты трубаправодным транспартам у Беларусь з РФ узгоднены на ўзроўні 5,75 млн т.