Беларусь у жніўні закупіць 1,21 мільёна тон расейскай нафты



Беларусь у жніўні закупіць 1,21 мільёна тон расейскай нафты, паведаміў 5 жніўня журналістам прэс-сакратар канцэрна „Белнафтахім” Аляксандр Цішчанка.

„Жнівеньскія патрэбнасці беларускіх НПЗ вызначаны ў аб’ёме 1,37 млн т нафты. Расейскія кампаніі пацвердзілі заяўкі на пастаўку 1,21 млн т, з якіх 77 тыс. т будзе пастаўлена чыгуначным транспартам, астатняе – па нафтаправодзе”, – сказаў Аляксандр Цішчанка.

Акрамя таго, запланаваны дзве танкерныя пастаўкі азербайджанскай і амерыканскай нафты агульным аб’ёмам 160 тыс. т. У жніўні пачынаецца планавы рамонт на шэрагу аб’ектаў Наваполацкага НПЗ, таму асноўны аб’ём перапрацоўкі прыпадзе на Мазырскі НПЗ, дзе такія работы ўжо завершаны. „Учора вечарам танкер з азербайджанскай нафтай прыбыў у порт „Паўднёвы” і стаў пад разгрузку”, – дадаў прэс-сакратар.

belta.by