Беларусь абмяжоўвае ўвоз алкаголю
У Беларусі будзе ўведзенае абмежаванне на бесперашкодны ўвоз імпартнага алкаголю без беларускіх акцызных марак з краін Мытнага саюза. Як перадае interfax.by, ужо распрацоўваецца адпаведны праект дэкрэту, які прадугледжвае ўвоз без абмежаванняў да пяцідзесяці літраў імпартнага алкаголю без беларускіх акцызных марак. Гэта сто бутэлек.
Таксама плануецца ўзмацніць адміністрацыйную адказнасць фізічных асоб за перамяшчэнне, захоўванне і продаж алкагольных напояў звыш дапушчальных нормаў.
Беларускае Радыё Рацыя