Беларусь уводзіць на паўгода ліцэнзаванне экспарту макулатуры
Беларусь зноў уводзіць на паўгода ліцэнзаванне экспарту рэгенерыруемых паперы або кардону (макулатуры і адходаў) за межы Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2018 года нумар 932, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Экспарт з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС рэгенерыруемых паперы або кардону будзе магчымы па разавых ліцэнзіях. Іх будзе выдаваць МАРГ па ўзгадненні з „Беллеспаперапрамам”. Гэта правіла не распаўсюджваецца на экспарт з Беларусі макулатуры, што вывозіцца ў Азербайджан, Грузію, Туркменістан і Сербію.
Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі аб прынятай меры і ўнесці прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі ЕАЭС аналагічных мер.
Асноўныя палажэнні пастановы ўступаюць у сілу 3 студзеня 2019 года і дзейнічаюць на працягу 6 месяцаў.
belta.by