Беларусь ужо некалькі месяцаў жыве без буйной харчовай солі
Раней гэты прадукт імпартавала ўкраінскае прадпрыемства «Артэмсоль», якое размешчана ў горадзе Соледар Данецкай вобласці Украіны, які цяпер апынуўся ў самым эпіцэнтры вайны. Але калі страляюць гарматы, не да солі, піша газета «Белорусы и рынок».

Сустаршыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Віктар Маргелаў кажа, штобуйная харчовая соль у Беларусі ёсць, прычым беларускай вытворчасці. Яна вырабляецца, але чамусьці не наладжаная яе фасоўка.
„Мы цяпер гандлюем на вагу соллю салігорскай вытворчасці буйнога памолу, якая зусім не горшая за ўкраінскую”, — гаворыць Маргелаў.
У Беларусі вытворчасць солі цяпер сканцэнтраваная ў руках ААТ «Мазырсоль» і ААТ «Беларуськалій». Яны практычна закрываюць патрэбы ўнутранага рынку і толькі 6,5% прыпадае на імпарт.
