Беларусь узначаліла спіс краін, у якія рызыкоўна інвеставаць
16 гадоў таму
Беларусь узначаліла рэйтынг самых рызыкоўных краін для інвестыцый. На першае месца нашу краіну змясціў прафесар Школы Бізнесу ў Нью-Ёркскім універсітэце Асват Дамадаран.

Пры складанні рэйтынгу Дамодаран прааналізаваў палітычныя, юрыдычныя і эканамічныя рызыкі для кожнай краіны. У выніку Беларусь падзяліла першае месца ў спісе рызыкоўных краін з Ліванам, Венесуэлай, Суданам і Сірыяй.
Следам у спісе небяспечных для інвестараў дзяржаў з некаторым адрывам ідуць Аргенціна, Куба, Гана, Расія і Шры-Ланка. Сярод краін з найменшай рызыкай апынуліся Сінгапур і Новая Зеландыя. У гэтых краінах нізкі ровень карупцыі, а правы ўласнікаў надзейна абароненыя.
Беларускае Радыё Рацыя
