Беларусь як эканамічны прыярытэт Латвіі



Латвія – гэта другі пасля Літвы ключавы эканамічны партнёр Беларусі. Закранутая эканамічным крызісам, пазбаўленая буйной прамысловасці Латвія яшчэ больш залежыць ад беларускіх тавараў, якія транспартуе.

Лагістыка і перавозкі складаюць 14% ВУП Латвіі, а значыць яшчэ большы працэнт, чым у выпадку Літвы. Беларускія тавары складаюць больш за 50% агульнага кошту транспартаваных тавараў. У такой сітуацыі Латвія не можа дапусціць значнага пагаршэння і абмежавання эканамічных дачыненняў з Беларуссю.

Менавіта з гэтай прычыны Рыга ніколі не праводзіла занадта актыўнай палітыкі з мэтай заангажаваць Беларусь у прыняццё дэмакратычных стандартаў і ўвядзенне грамадзянскіх свабодаў. Акрамя таго, Латвія, у адрозненні ад Літвы або Польшчы, не з’яўляецца месцам, у якім дзейнічае палітычная беларуская апазіцыя. У выніку ў латвійскай палітыцы дамінуе эканамічны фактар. Празмерная асцярожнасць у час прыняцця рашэнняў адносна візавых або эканамічных санкцый мае свае рэальныя прычыны.

З іншага боку, улады Латвіі не вылучаюцца з агульнай пазіцыі Еўразвяза, якая магчымае скасаванне палітычных і эканамічных санкцый звязвае з вызваленнем палітычных зняволеных. Улады ў Рызе заўважаюць праблему парушэння правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі ў Беларусі, аднак дасканала разумеюць, наколькі важны для іх краіны беларускі транзіт.

Беларускае Радыё Рацыя