Беларусь з-за падатковага манеўру і бруднай нафты недаатрымала ў экспарце каля $1,5 млрд



Беларусь з-за падатковага манеўру і забруджанай расійскай нафты недаатрымала ў экспартнай праграме каля $1,5 млрд.

Аб гэтым паведаміў 15 кастырчніка журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаюцца пытанні нарошчвання і дыверсіфікацыі экспарту.

„За кошт падатковага манеўру, недапаставак нафтапрадуктаў, бруднай нафты мы ў нашай экспартнай праграме недаатрымалі прыкладна $1,5 млрд. З гэтай сумы 55 працэнтаў мы змаглі кампенсаваць за кошт нарошчвання экспартных паставак па іншых відах прадукцыі. Але трэба паглядзець рэзерв, дзе знайсці яшчэ палавіну да канца года”, – сказаў Андрэй Еўдачэнка.

Праблемныя пытанні ўзнікаюць і пры дыверсіфікацыі экспарту. „У гэтым годзе роўна на долю 30 працэнтаў мы выйшлі на рынках далёкага замежжа. У частцы Расеі і рынку ЕЗ адбылося зрушэнне на карысць РФ у сувязі з той сітуацыяй, якую мы маем на рынку нафты і нафтапрадуктаў. Падатковы манеўр прывёў да ўзрастання долі Расейскай Федэрацыі і змяншэння рынку Еўрапейскага звяза за кошт страт па пастаўках нафтапрадуктаў”, – растлумачыў першы намеснік міністра.

belta.by