Беларусь заваліла Расею турэцкім вінаградам



vinogradБеларусь пастаўляе ў Расею прадукцыю з трэціх краін, у тым ліку вінаград турэцкага паходжання. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе, перадае rosbalt.ru.

За восем месяцаў года імпарт вінаграду з Беларусі ў Расею павялічыўся больш чым у два разы. Акрамя таго, у структуры імпарту вінаграду ў Беларусь з’явіліся такія краіны-вытворцы, як Самалі, Гвінея, Гвінея-Бісаў, Бенін, Буркіна-Фасо, Малі, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, якія пастаўляюць сваю прадукцыю складанымі лагістычнымі шляхамі праз краіны ЕЗ.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года ў РФ былі ўведзеныя эканамічныя меры ў дачыненні да сельскагаспадарчай прадукцыі з Турцыі.

Фота depositphotos.com