Беларусь завяршыла ў Жэневе перамовы аб далучэнні да СГА
Беларусь і Аўстралія завяршылі перамовы аб далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юры Амбразевіч і пастаянны прадстаўнік Аўстралійскага Саюза пры СГА Фрэнсіс Лісон падпісалі пратакол аб завяршэнні двухбаковых перамоваў па доступе на рынак тавараў. У МЗС запэўнілі, што падпісанне пратакола будзе не толькі спрыяць больш хуткаму завяршэнню працэсу далучэння Беларусі да СГА, але і стане дадатковым стымулам для актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аўстраліяй.
Фота: mfa.gov.by
