Беларусь збіраецца пастаўляць у Парагвай электратранспарт і сельгастэхніку



Паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і Прамысловым саюзам Парагвая падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве. Яго падпісаў падчас паездкі ў лацінаамерыканскую краіну амбасадар Беларусі ў Бразіліі Сяргей Лукашэвіч. Ён сустрэўся з прэзідэнтам Прамысловага саюза Парагвая Энрыке Дуартэ Лурагі. „Абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва ў галіне паставак электратранспарту, сельскагаспадарчай тэхнікі і навяснога абсталявання”, – паведамілі ў пасольстве.

Беларусь прыпыніла дзеянне чарговага Пагаднення з Украінай.

Яно датычыцца супрацоўніцтва ў галіне сувязі.
Пастановай Саўмінапрыпынена дзеянне міжурадавага Пагаднення аб прынцыпах супрацоўніцтва і ўмовах узаемаадносін у сферы сувязі, якое было падпісана з Кіевам у 1992 годзе.
Па гэтым Пагадненні бакі прымалі на сябе, у прыватнасці, абавязацельствы забяспечваць:
– прыём, апрацоўку, перавозку і дастаўку паштовых адпраўленняў адрасатам на тэрыторыях Беларусі і Украіны, аказваць узаемныя паслугі па распаўсюду перыядычных выданняў, зарэгістраваных у кожнай з краін;
– прыём, апрацоўку і перадачу ўваходнага, выходнага і транзітнага абмену ўсіх відаў па тэлефонных, тэлеграфных і іншых другасных сетках электрасувязі.
Фактычна Белпошта не ажыццяўляе прыём міжнародных паштовых адпраўленняў ва Украіну ўжо больш за год. Нагадаем, што раней Украіна выйшла з Пагаднення з Беларуссю аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання. У адказ беларускія ўлады спынілі дзеянне гэтага Пагаднення са свайго боку, а МПЗ ужо паспела даць тлумачэнні наконт наступстваў гэтага кроку для плацельшчыкаў.
У адрозненне ад міждзяржаўнага дакумента па падаткаабкладанні, Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы сувязі не спынена, а прыпынена.

Рэзідэнты шасці беларускіх свабодных эканамічных зон па выніках першага паўгоддзя нарасцілі выручку і прыбытак.

Усяго на 1 ліпеня ў беларускіх СЭЗ былі зарэгістраваны 422 рэзідэнты, у тым ліку 411 дзеючых. За першае паўгоддзе яны паказалі сукупную выручку ў 17 мільярдаў рублёў, што на 10% больш, чым у мінулым годзе. Іх чысты прыбытак павялічыўся на 5,3% да 1 мільярда 130 мільёнаў. м Колькасць занятых у рэзідэнтах СЭЗ за паўгода скарацілася на 2,4 працэнта да 131 тысячы чалавек. Інвестыцыі рэзідэнтаў у асноўны капітал упалі пры гэтым ўдвая.

Працоўныя пенсіі будуць павышаны з 1 верасня.

Вырастуць пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля.
Пераразлік працоўных пенсій прывядзе да іх павышэння ў сярэднім на 5 працэнтаў. Сярэдні памер пенсіі па ўзросту непрацуючага пенсіянера ў верасні складзе 737 рублёў і павялічыцца на 15% у адносінах да верасня 2022 года, такую папярэднюю ацэнку зрабіла Мінпрацы і сацабароны.
Памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама даплат да асноўнай пенсіі.
Атрымальнікамі працоўных пенсій у Беларусі з’яўляюцца больш як 2 мільёны 300 тысяч чалавек.

Даляр вярнуўся да росту пасля абвалу ў аўторак.

Таргі на БВФБ скончыліся ростам курсаў даляра і расейскага рубля. Юань зноў знізіўся. Здзелак з еўра не было.
Даляр падаражэў да 3,1925 рубля.
Расейскі рубель дадаў 0,1%. 100 расейскіх ацанілі ў 3,2923 беларускага рубля.

1 еўра каштуе 3 рубля 48.83 капейкі
За 10 польскіх злотых даюць 7 рублёў 82.48 капейкі

Найлепшыя курсы ў польскіх абменніках

  1. 4.10 за даляр

4.44 4.47 за еўра.

Беларускае Радыё Рацыя