Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту
Першага кастрычніка Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.
У межах дамоваў Адзінай эканамічнай прасторы Расея пастаўляе ў Беларусь нафту і нафтапрадукты без экспартных пошлін.
Пошліны выплачваюцца ў расейскі дзяржаўны бюджэт пры ажыццяўленні Беларуссю рээкспарту дадзеных тавараў за межы Мытнага связу альбо экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расейскай нафты.
Памеры экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты ўстанаўліваюцца ўзгоднена ўрадамі Расеі і Беларусі.