Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту



Беларусь 1 лютага знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага звяза. Гэта рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў ад 27 студзеня 2016 года № 65.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту паніжаная з 73,3 да 52 даляраў ЗША за адну тону. Пошліна на прамагонны бензін знізілася з 52 да 36,9 долара, на таварныя бензіны — з 44,7 да 31,7 даляра ЗША за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 20,8 даляра ЗША за тону. Такая ж пошліна ўстаноўлена і ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, былі паніжаны 1 студзеня 2016 года.

belapan.by