Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту
Беларусь 1 сакавіка знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнай саюза (ЕАЭС). Гэтае рашэнне было замацаванае пастановай Савета міністраў ад 25 лютага 2016 года № 154, паведаміла прэс-служба ўрада.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаная з 52 да 39,5 долара за тону. Пошліна на прамагонны бензін знізілася з 36,9 да 28 даляраў, на таварныя бензіны — з 31,7 да 24 даляраў ЗША за тону.
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 15,8 долара ЗША за тону (была 20,8 даляраў). Такая ж пошліна ўстаноўленая на дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачныя і іншыя маслы.
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, былі паніжаныя 1 лютага 2016 года.
