Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
1 лютага ў Беларусі зніжаныя экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэтае рашэнне зацверджанае пастановай Савета міністраў ад 30 студзеня № 62.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаная з 89 да 80,7 долара за тону, на прамагонны бензін — з 48,9 да 44,3 долара, на таварныя бензіны — з 26,7 да 24,2 долара.
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 24,2 долара за тону (раней — 26,7). Такая ж пошліна ўстаноўленая ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з яе, былі зніжаныя 1 студзеня 2019 года.