Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
1 ліпеня Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 28 чэрвеня № 431, паведаміла прэс-служба ўрада.
Устаноўлена, што стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе 100,3 даляра за тону (раней 110,4 даляра), на прамагонны бензін — 55,1 даляра (раней 60,7), на таварныя бензіны, лёгкія, сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілолы, змазачнае і іншае масла — 30 даляраў (33,1).
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваных з яе, мяняліся 1 чэрвеня. Тады яны былі павышаныя.
belapan.by