Беларусам абяцаюць да канца года падвысіць пенсіі



Падвышэнне працоўных пенсіяў у Беларусі адбудзецца да канца 2016 года, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце міністэрства.

Пераразлік працоўных пенсіяў з улікам росту сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы будзе праведзены ў межах сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, адзначыў Кавалькоў.

Паводле звестак Белстата, сярэдні памер пенсіяў па ўзросце ў Беларусі ў ліпені 2016 года склаў 291,2 рубля.

Апошні раз пенсіі падвышаліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў – 1 верасня 2015 года (на 5 %).

Беларускае Радыё Рацыя