Беларусам забаранілі ўвозіць больш за 5 кг садавіны і агародніны
З 1 ліпеня на тэрыторыю краін ЕАЭС (Беларусь, Расея, Арменія, Казахстан, Кыргызстан) грамадзянам можна будзе правозіць не больш за 5 кг гародніны і садавіны, а таксама 3 букеты кветак.
У іншым выпадку пры перасячэньні мяжы грамадзяніну спатрэбіцца фітасанітарны сертыфікат, паведамляе БЕЛТА.
Раней нормы былі такія: калі вы былі за мяжой часцей чым раз у тры месяцы, то па нормах можаце завезці не больш за 10 кг прадуктаў. Калі перасякалі мяжу часцей чым раз на тыдзень, то норма па прадуктах – 5 кг, у тым ліку 1 літр спіртнога. З перавышэння прыйдзецца заплаціць пошліну.
