Беларусам замежжа не дазволяць прадаваць маёмасць без асабістай прысутнасці
15 гадоў таму
Беларусы замежжа не змогуць прадаць маёмасць на радзіме без асабістай прысутнасці. Гэта вынікае з указу, які апублікаваны на сайце Лукашэнкі.
Пасля таго, як закон набудзе моц, некаторыя здзелкі можна будзе аформіць толькі пры асабістай прысутнасці ці на падставе даверанасці, аформленай у Беларусі. Генеральная даверанасць у Беларусі афармляецца максімум на тры гады.
Гэта азначае, што ў тых, хто з’ехаў у 2021 годзе і пазней, яшчэ ёсць магчымасць прадаць маёмасць без уласнай прысутнасці, калі яны аформілі такую даверанасць.
Раней стала вядома, што беларусы замежжа не змогуць атрымаць новыя пашпарты ў дыпмісіях. Гэта можна будзе зрабіць толькі ў органах унутраных спраў у Беларусі.