Беларусаў чакае падаражэнне прадуктаў
Чакаецца падаражэнне, паколькі цяпер знята забарона на рост цэнаў на імпартную прадукцыю, а таксама на прадукцыю, якая мае імпартныя складнікі. Аднак нават беларуская гародніна на 80% складаецца з імпарту. А, напрыклад, у каўбасных вырабах, паўфабрыкатах доля імпарту складае каля 30%, як кажуць на прадпрыемстве, якое займаецца вырабам мясных прадуктаў. Сюды ўваходзяць кампаненты, якія ў Беларусі проста не вырабляюцца: бялковая сыравіна для кармоў, дабаўкі і спецыі для каўбас, упаковачныя матэрыялы.
На адным з агракамбінатаў журналістам расказалі, што неімпартны складнік – гэта толькі заробкі работнікаў, яны займаюць каля 20%. Усё астатняе набываюць за мяжой: і насенне, і ўгнаенні, і нават чмялёў для апылення.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота kr-news.ru
