Беларусаў могуць пазбавіць падатковых ільгот
Намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко анансаваў адмену некаторых падатковых ільгот, даступных рэзідэнтам Беларусі.
– У бягучых рэаліях наспела пашырэнне падатковай базы за кошт адмены падатковых ільгот пры адначасовым удасканаленні спосабаў іх аплаты, – адзначае Дзмітрый Кійко.
Якія канкрэтна льготы будуць адмененыя, Мінфін пакуль не ўдакладняе. Урад ідзе на непапулярныя меры, каб папоўніць бюджэт. На 2021 год ён і так звярстаны з дэфіцытам.
Першапачаткова Мінфін прагназаваў, што розніца паміж даходамі і расходамі бюджэту складзе мінус 4 млрд рублёў. Але дэфіцыт вырас яшчэ на 2 млрд.
Беларускае Радыё Рацыя
