„Беларусбанк” атрымаў амерыканскі крэдыт
Як адзначаецца ў прэс-рэлізе „Беларусбанка”, пагадненне аб гандлёвай пазыцы было падпісана 18 студзеня ў Жэневе. Прадастаўленне сродкаў ажыццяўляецца «ў рамках прамога ліміту, устаноўленага на ААТ« АСБ Беларусбанк» без дадатковага забеспячэння з боку банкаў-нерэзідэнтаў».
Назва амерыканскай карпарацыі ў прэс-рэлізе не прыводзіцца. Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар банка Ларыса Грынько, такая была просьба крэдытора. Васьмідзённую затрымку з апублікаваннем інфармацыі аб угодзе яна патлумачыла неабходнасцю дачакацца паступлення сродкаў.
20 студзеня банк паведаміў аб прыцягненні сіндыкаванага крэдыту на 265 млн. даляраў. Гэта адбылося на наступны дзень пасля апублікавання інфармацыі аб пагашэнні аналагічнага крэдыту на 203 млн. даляраў, прыцягнутага ў ліпені 2015 года.