Беларусбанк: курс рубля ўстойлівы і прычын для яго хістання няма



Пра гэта журналістам заявіў старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч у кулуарах Кастрычніцкага эканамічнага форуму, што пачаўся 31 кастрычніка ў Менску:

– Устараненне прычын нестабільнасці на макраўзроўні, пераход на плаваючы абменны курс і прывязка інфляцыі да курсу, як асноўнага арыенціру, дае падставы казаць пра тое, што прычын зменаў у той ці іншы бок у бліжэйшы час курсу беларускага рубля няма.

Паводле прагнозу Нацыянальнага банка, інфляцыя ў Беларусі па выніках года не павінна перавысіць 5 працэнтаў.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя