„Беларусбанк” мяняе ўмовы зняцця наяўных грошай у банкаматах банка-партнёра



 ААТ „ААБ Беларусбанк” з 1 кастрычніка 2019 года ўводзіць камісію за зняцце наяўных грашовых сродкаў па картках банка ў банкаматах ААТ „Белінвестбанк”.

„З названай даты за зняцце наяўных грашовых сродкаў па картках банка ў банкаматах ААТ „Белінвестбанк” будзе спаганяцца ўзнагарода ў памеры, устаноўленым па аперацыях у сетцы іншых банкаў Беларусі – 2,5 працэнта ад сумы (або мінімум 3 даляры (еўра), 110 расейскіх рублёў, Br3)”, – адзначылі ў банку.

Зняць наяўныя сродкі па картках „Беларусбанка” без камісіі па-ранейшаму можна ў сетцы банка і ў банкаматах банкаў-партнёраў – ААТ „БПБ-Ашчадбанк” і ААТ „Белаграпрамбанк”.

Як паведамлялася, ААТ „ААБ Беларусбанк” з 1 жніўня павысіў памер узнагарод па аперацыях з выкарыстаннем картак фізічных асоб. Так, за зняцце наяўных сродкаў у банкаматах іншых банкаў трэба плаціць 2,5 працэнта ад сумы без уліку ўзнагароды іншых банкаў, за безнаяны плацеж па рэквізітах, пазначаных трымальнікам карткі ў каналах дыстанцыйнага абслугоўвання банка, – Br0,75 за кожны плацеж. За прагляд балансу па картцы ва ўстройствах іншых банкаў-рэзідэнтаў спаганяецца Br1 / 0,5 даляра або еўра / 35 расейскіх рублёў; ва ўстройствах банкаў-нерэзідэнтаў – Br1,50 / 0,8 даляра або еўра / 45 расейскіх рублёў. Зменены памеры ўзнагарод за абслугоўванне картак, перавыпуск у выпадку страты, выраб дублікатаў, блакіроўку міжнародных картак, за карыстанне паслугай смс-апавяшчэння па рахунках, адкрытых у замежнай валюце.

belta.by