„Беларусбанк” папярэдзіў аб махлярах, якія падманваюць у сацсетках ад яго імя
19 гадоў таму
У прэс-службе „Беларусбанка” распавялі, што ў сацсетках з’явіліся ашуканцы, якія ад яго імя прапануюць беларусам паўдзельнічаць у працы інвестыцыйнай платформы.
У банку падкрэслілі, што ў іх структуры няма ніякай інвестыцыйнай кампаніі. А калі перайсці па спасылцы, якую прапануюць махляры, можна раскрыць свае персанальныя дадзеныя.
„Гэта значыць, што пасля яны могуць быць выкарыстаны для прымянення метадаў сацыяльнай інжынерыі і завалодання грашовымі сродкамі карыстальнікаў, у тым ліку праз тэхналогіі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання”, — папярэдзілі ў банку.
Беларускае Радыё Рацыя