„Беларусбанк” забараніў здымаць грошы з картак Visa не беларускіх банкаў
„Беларусбанк” з 16 траўня забараніў здымаць у сваіх банкаматах грошы гатоўкай з картак Visa банкаў-не рэзідэнтаў.

Пра гэта паведамляецца ў ТГ-канале банка. Адзначаецца, што гэта часовая мера.
Прычыны такой забароны не раскрываюцца. Дарэчы, на пачатку траўня такую ж меру ўвёў „Прыёрбанк”.
