Беларуска ўвайшла ў спіс Forbes паспяховых прадпрымальніц з Еўропы



Паспяховая бізнэс-лэдзі з Беларусі Любоў Пашкоўская ўвайшла ў рэйтынг часопіса „Топ-50 жанчын – тэхналагічных прадпрымальнікаў з Еўропы”, спіс апублікаваны на сайце выдання, паведамляе тэлеканал АНТ.

Акцыянера кампаніі Verv, якая займаецца распрацоўкай мабільных прыкладанняў, адзначылі ў катэгорыі „Спажывецкія тэхналогіі”.

У 2013 годзе Любоў стала сузаснавальнікам кампаніі Red Rock Apps, якая пазней была перайменаваная ў Verv. Сёння арганізацыя ўваходзіць у топ лепшых распрацоўнікаў мабільных прыкладанняў для рынку Еўропы і ЗША, а яе гадавы абарот складае $30 мільёнаў.

Пры складанні спісу ўлічваліся некалькі крытэраў: лідарства, фінансавае ўздзеянне і агульны ўплыў. Усяго ў рэйтынг часопіса Forbes увайшлі 50 жанчын-прадпрымальніц з розных краін Еўропы.