«Беларуськалій» аспрэчвае рашэнне ўрада Літвы
«Беларуськалій» аспрэчвае рашэнне ўрада Літвы аб прызнанні дамовы з «Літоўскімі чыгункамі» не адпаведнай крытэрам нацыянальнай бяспекі. Скарга была пададзена 28 студзеня, паведамляе BNS са спасылкай на прадстаўніка Віленскага акруговага адміністрацыйнага суду Аўдрыса Кутрэвічуса.
У ёй «Беларуськалій» патрабуе адмяніць як рашэнне ўрадавай камісіі, так і самога ўраду Літвы. На падставе іх рашэнняў «Літоўскія чыгункі» абвясцілі пра скасаванне дамовы з «Беларуськаліем» з 1 лютага.
Пасля таго як літоўская чыгунка паведаміла «Беларуськалію» пра рашэнне ўраду прызнаць несапраўдным кантракт на перавозку калійных угнаенняў з 1 лютага, ёй паступілі заяўкі ад чатырох непадсанкцыйных беларускіх прадпрыемстваў — «Беларускай калійнай кампаніі», «Белінтэртрансу», «Белкалію-Мігао» і «Белінтэртранс Балтык», а таксама ад літоўскага ТАА Lit Salt Trade.
Пакуль камісія разглядае прадстаўленыя дакумэнты, літоўская чыгунка сама адхіліла хадайніцтвы двух заяўнікаў, бо яны прэтэндавалі на перавозку грузаў па дамовах, якія больш ня дзейнічалі, або ўвогуле ня мелі дамоваў з літоўскай чыгункай. Рэакцыя на астатнія заяўкі будзе пасля рашэння літоўскай Каардынацыйнай камісіі па ахове аб’ектаў, важных для забеспячэньня нацыянальнай бяспекі.