„Беларуськалій” хоча вярнуцца на рынак ЗША



Кіраўніцтва „Беларуськалій” правяло перамовы пра аднаўленне экспарту ўгнаенняў на амерыканскі рынак, паведаміў гендырэктар кампаніі Іван Галаваты на адной з вытворчых нарад.

Паводле яго слоў, перамовы з амерыканскім бокам прайшлі ў межах беларуска-брытанскага інвестыцыйнага форуму ў Лондане яшчэ ў лістападзе.

Раней беларускія калійныя і азотныя ўгнаенні экспартаваліся і ў ЗША, аднак пастаўкі спыніліся, як Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненні да канцэрна „Белнафтахім”, у склад якога ўваходзіў „Беларуськалій”. У сакавіку гэтага года ўрад Беларусі прыняў пастанову аб выключэнні „Беларуськалія” з ліку арганізацый канцэрна „Белнафтахім”.

У 2014 годзе кампанія плануе прадаць каля 10,3 мільёнаў тон мінеральных угнаенняў, у тым ліку больш за 9 мільёнаў тон — паставіць на экспарт.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.tut.by