“Беларуськалій” падаў у суд на Літву — патрабуе больш за 1 млрд еўра
“Беларуськалій” падаў у суд на Літву — патрабуе больш за 1 млрд еўра.

Беларускі вытворца калійных угнаенняў пачаў арбітражны працэс супраць Літвы, паведамляе tv3.lt. Беларускае прадпрыемства патрабуе ад Літвы кампенсацыі шкоды ў памеры каля за 1 млрд еўра без уліку працэнтаў і судовых выдаткаў.
Пазоўнік мяркуе, што панёс шкоду ў выніку таго, што літоўскі ўрад у пачатку 2022 года прызнаў несапраўднай дамову на перавозку грузаў паміж Літоўскай чыгункай і “Беларуськаліем”. На падставе гэтага рашэння была спыненая перавозка праз балтыйскую краіну ўгнаенняў. Тым самым, паводле сцвярджэння “Беларуськалія”, Літва парушыла двухбаковае пагадненне.
Нагадаем, што Літва спыніла транзіт беларускіх угнаенняў з прычыны санкцый.
Беларускае Радыё Рацыя
