“Беларуськалій” узначаліў спіс самых прыбытковых прадпрыемстваў
Міністэрства фінансаў апублікавала спіс з дзесяці самых прыбытковых прадпрыемстваў Беларусі, а таксама звесткі пра іх. Так, паводле апублікаваных дадзеных, у першым паўгоддзі самым прыбытковым у Беларусі застаецца “Беларуськалій” – за 6 месяцаў кампанія зарабіла 3,5 трыльёнаў рублёў. Другое месца па аб’ёме чыстага прыбытку займае Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, трэцяе месца – ў Банка развіцця.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belta.by
