„Беларуськалій” збіраецца судзіцца з Літоўскай чыгункай



„Беларуськалій” збіраецца судзіцца з Літоўскай чыгункай. Як паведамляе bns.lt,  («Baltic News Service») мэта — атрыманне кампенсацыі стратаў з-за скасавання дамовы на транзіт калійных угнаенняў. „Літоўскія чыгункі” атрымалі ліст з „Беларуськалія”. У ім ідзе гаворка не толькі пра намер атрымаць кампенсацыю сваіх прамых стратаў, але і стратаў партнёраў у розных краінах свету. Куды беларуская кампанія збіраецца падаць іск, пакуль невядома (як і сума).

„Літоўскія чыгункі” збіраюцца скасаваць дамову з „Беларуськаліем” і з 1 лютага перавозкі беларускіх угнаенняў павінны спыніцца. Пра гэта стала вядома пасля рашэння ўрада Літвы, які прыйшоў да высновы, што пагадненне паміж „Літоўскімі чыгункамі” і „Беларуськаліем”, падпісанае ў 2018 годзе, супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны.