Беларуская будаўнічая фірма пачала рамонт дарог ва Украіне
Беларуская будаўнічая фірма пачала рамонт дарог ва Украіне. Пра гэта паведамляе прэс-служба “Украўтадора”. Згодна гэтага паведамлення, берасцейская кампанія “Дарожна-будаўнічы трэст № 4” ужо пачала працы на Жытоміршчыне.
Ілюстрацыйнае фота
Паводле рэйтынгу Міжнароднага эканамічнага форуму ўкраінскія дарогі па якасці пакрыцця і інфраструктуры займаюць 134 месца ў свеце. Пры гэтым адстаюць ад Украіны толькі Маўрытанія, Конга, Парагвай і Мадагаскар. Пры гэтым у рамонт і рэканструкцыю дарог штогод укладаюцца дзясяткі мільёнаў грыўняў. Прычына неэфектыўнасці гэтых інвестыцый — карупцыя. Грошы, якія ўкладаюцца ў рамонт, раскрадаюцца на ўсіх узроўнях: ад Міністэрства да прараба. Выбар беларускіх дарожнікаў для рамонту ўкраінскіх аўтамабільных трас абумоўлены як мінімум двума фактарамі: мяркуецца, што беларускія дарожнікі не будуць выкарыстоўваць карупцыйных схем, прынятых ва Украіне, да таго ж якасць працы беларускіх аўтабудаўнікоў вышэйшая чым у іх украінскіх калег.
Ва “Украўтадоры” паведамляюць, што гэта першы падобны досвед для Украіны.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя