Беларуская чыгунка хоча вярнуць з Украіны 7000 вагонаў
З пачатку расейскага ўварвання 24 лютага ва Украіне засталося больш за 7 тысяч беларускіх вагонаў, і перад Беларуссю стаіць задача іх вярнуць. 5 тысяч з іх належаць БЧ. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.
Таксама, паводле яго слоў, там засталіся 3 грузавыя лакаматывы і лакаматыўныя брыгады. Ён нагадаў, што ў далейшым людзей вярнулі ў Беларусь.
«На беларускім баку мы маем каля 500 украінскіх вагонаў. Але яны ўсе падкантрольныя, не канфіскаваныя, мы іх бачым. Яны зараз знаходзяцца на тэрыторыях прадпрыемстваў грузаатрымальнікаў ці тых партнёраў, з якімі працавалі. І два ўкраінскія лакаматывы», – паведаміў Марозаў.
Паводле яго слоў, беларускія вагоны былі з прадуктамі нафтаперапрацоўкі, хімічнымі ўгнаеннямі, будаўнічымі і харчовымі грузамі. Ён сказаў, што яны знаходзяцца ў „незразумелым” статусе і выказаў меркаванне аб выкарыстанні іх ва Украіне для перавозкі.
«Цяпер вагоны маюць незразумелы статут. У нас ёсць такая інфармацыя: яны праходзяць па крымінальнай справе, як яны перавозілі незразумела што, таму на іх нібыта накладзены арышт праваахоўнымі органамі Украіны. Мы разумеем, што гэта не так. І хутчэй за ўсё вагоны выкарыстоўваюцца для перавозкі. Вагоны могуць удзельнічаць у розных падзеях. Пакуль афіцыйна ні Міністэрства інфраструктуры Украіны, ні Украінская чыгунка на кантакт па гэтым пытанні з намі не выходзяць», – заявіў ён.
Паводле яго слоў, перад беларускім бокам стаіць задача вярнуць і ацаніць урон.