Беларуская чыгунка на 12,6% павялічыла аб’ём грузаперавозак
Беларуская чыгунка за пяць месяцаў 2018 года перавезла больш за 63 млн тон грузаў і больш за 30 млн пасажыраў, паведамляе прэс-служба чыгункі.
Паводле папярэдніх дадзеных, Беларускай чыгункай у студзені—траўні гэтага года перавезена 63,7 млн тонаў грузаў, што склала 112,6% да аналагічнага перыяду 2017 года.
За травень 2018 года чаканы аб’ём перавозак грузаў склаў 13,2 млн тонаў, або 107,2% да ўзроўню траўня 2017 года.
Акрамя таго, паводле аператыўных дадзеных, у студзені—траўні 2018 года Беларуская чыгунка забяспечыла пагрузку каля 36,6 млн тонаў грузаў (109,8% да студзеня—траўня 2017 года).
У траўні гэтага года выкананне паказчыка „тарыфны грузаабарот” склала амаль 4,5 млрд тона-кіламетраў, або 107,1% да траўня мінулага года. За пяць месяцаў 2018 года тарыфны грузаабарот узрос на 13,8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.
У студзені—траўні 2018 года ва ўсіх відах зносін было перавезена 30,6 млн пасажыраў. Пасажыраабарот склаў 2,4 млрд пасажыра-кіламетраў.
У траўні выкананне аб’ёму перавозак пасажыраў забяспечана на ўзроўні 100,9% да мая 2017 года, пасажыраабарот захаваўся на ранейшым узроўні.