Беларуская чыгунка пераводзіць кантэйнерныя перавозкі ў лічбавы фармат



З 22 кастрычніка Беларуская чыгунка і ААТ “Расейскія чыгункі” будуць ажыццяўляць перавозкі грузаў у кантэйнерах і парожніх кантэйнераў ў паведамленні Беларусь — Расея па электронных дакументах, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

З гэтай даты ва ўсіх беларускіх удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці — грузаадправіцеляў, грузаатрымальнікаў, экспедытараў — з’явіцца магчымасць арганізаваць перавозку грузаў у кантэйнерах і парожніх кантэйнераў прызначэннем на станцыі ААТ “Расейскія чыгункі” па ўсіх пагранпераходах (за выключэннем Калінінградскай чыгункі ААТ “Расейскія чыгункі”) на аснове юрыдычна значных электронных перавозачных дакументаў, падпісаных электронным лічбавым подпісам на станцыях адпраўлення Беларускай чыгункі без афармлення накладных на папяровых носьбітах.

Для Беларускай чыгункі развіццё грузавых перавозак з’яўляецца адным з прыярытэтных. Магістраль імкнецца стварыць максімальна камфортныя, прывабныя і канкурэнтаздольныя ўмовы для кліента па перавозцы грузаў. З гэтай мэтай у апошнія гады дарога сканцэнтравалася на ўкараненні спецыялізаванай сістэмы “Электронная перавозка”. Варта адзначыць, што ў 2012 годзе чыгуначнікі Беларусі і Расіі першымі на еўразійскай транспартным палігоне пачалі выкарыстоўвваць юрыдычна значныя электронныя перавозачныя дакументы ў грузавых зносінах.

У цяперашні час у зносінах Беларусь — Расея практычна ўся наменклатура грузавых двухбаковых чыгуначных перавозак перакладзена на беспапяровыя лічбавыя тэхналогіі.

Кантэйнерныя перавозкі з’яўляюцца адным з самых запатрабаваных відаў перавозак і дэманструюць стабільную дынаміку росту.

zviazda.by