Беларуская эканоміка бярэ курс на высокія тэхналогіі
Беларуская эканоміка чакае дапамагі ад высокіх тэхналогій. Пра гэта сказаў Аляксанр Лукашэнка ў інтэрв’ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аднак кіраўнік Беларусі не ўдакладніў, што сёння афіцыйны Менск шукае высокія тэхналогіі перадусім на Захадзе, – кажа эканаміст Аляксандр Сінкевіч.
– Галоўны націск тут робіцца на высокатэхналагічных інвестараў. Бо продаж актываў, напрыклад, расейскім інвестарам не дапаможа, бо яны не здольныя зрабіць высокатэхналагічны рывок для беларускай эканомікі. Тое ж самае тычыцца і азіяцкіх інвестараў – Кітая, Ірана. Гэта ўсё другасныя тэхналогіі.
«Рэспубліка Беларусь — гэта цэнтр Еўропы, а Еўразвяз — гэта высокатэхналагічны саюз, — адзначыў у сваім інтэрв’ю Аляксандр Лукашэнка. — Ствараць тут прадукцыю мінулага стагоддзя і спрабаваць потым яе прадаць на гэтых рынках — бесперспектыўна. Таму трэба ствараць вельмі высокага ўзроўню прадукцыю, каб потым яе рэалізоўваць».
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя