Беларуская эканоміка коціцца ў прорву
У жыхароў Берасцейшчыны няма сумневу ў тым, што беларуская эканоміка коціцца ў прорву. Матэр’яльны стан грамадзян пагаршаецца. Людзі вінавацяць у гэтым кіраўніцтва краіны. І лічаць, што справы будуць толькі пагаршацца:
– Нешта яшчэ працуе, заробкі плоцяцца. Мы не зусім у глабальным крызісе. Але мы ў яго коцімся.
– А мы ж завязаныя цалкам на Расею і цяпер пажынаем плён нашага супрацоўніцтва.
– У нас ненармальна, а дзе цяпер нармальна?
– За 23 гады бачна – усё горш і горш.
– Парламент не можа прыняць добрае рашэнне і адхіліць аднаго чалавека ад улады.
– У нас слабенькая -слабенькая эканоміка. А вінаваты хто? Хто вышэй сядзіць.
– У мяне заробак – паўтары мільёны. Крызіс. Звольнішся – нідзе не знойдзеш працу. Дзяржава вінаватая, што на калені ўпала ўсё. Недасведчанае кіраўніцтва.
Паводле апытаных, беларуская эканоміка хранічна хворая. І вылечыць яе можа толькі новая дзеяздольная каманда ва ўладзе.
Беларускае Радыё Рацыя