Беларуская эканоміка ў 2013 годзе: рызыка для бізнесу
Падзеі, якія адбыліся летам 2013 году, прынеслі новыя праблемы для развіцця дзелавога асяроддзя ў Беларусі. Магчымыя змены ў законе аб прыватызацыі могуць паўплываць на прывабнасць дзяржаўных актываў, але існуе занепакоенасць абаронай правоў уласнасці. Новыя патрабаванні да сертыфікацыі прадукцыі ўяўляюць сабой дадатковую нагрузку на прадпрымальніцтва. З зменамі на валютным рынку узрастае няўпэўненасць працы прыватнага бізнесу.
Пагроза прыватызацыі прадпрыемстваў – дэпрыватызацыя.
Беларускі “парламент” прыняў у першым чытанні папраўкі да праекта закона “Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных прадпрыемстваў у акцыянерныя таварыствы”. Яны ўтрымліваюць дадатковае рэгуляванне прававога статусу для ўсіх кампаній , на якія распаўсюджваецца працэс прыватызацыі і ўвядзенне некаторых інавацый у кіраванні.
Паводле ўлады, закон скіраваны на паляпшэнне кантролю і абароны правоў акцыянераў (грамадзян Беларусі, якія маюць менш за 2% акцый), а таксама абарону правоў Беларусі як нацыі. Прыняцце гэтых паправак ў другім чытанні законапраекта, чакаецца да канца 2013 года. Яны, верагодна, зробяць негатыўны ўплыў і паменшаць цікавасць патэнцыйных інвестараў.
У выпадку, калі дакумент увойдзе ў сілу, улады атрымаюць права галасаваць на сходах акцыянераў. Акрамя таго законапраект прадугледжвае магчымасць прызначэння службовых асоб да удзелу ў прыватызаваных акцыянерных таварыствах, у якіх доля дзяржавы роўная нулю. Акрамя таго, будзе магчыма адмяняць рашэнне Агульнага сходу, калі рашэнні на думку ўладаў будуць пагражаць грамадскай бяспецы або могуць прычыніць шкоду навакольнаму асяроддзю.
Гэта азначае, што на практыцы ўрад Лукашэнкі хоча працягваць кантраляваць кампаніі, якія будуць прыватызаваныя.
Улічваючы вельмі складаную сітуацыю ў плане прыцягнення замежных інвестыцый у Беларусь, гэты закон можа яшчэ горш уплываць на прыток капіталу (у Беларусь апошнія гады не было адзначана значнага прытоку замежных інвестыцый – нягледзячы на стварэнне добрых інвестыцыйных умоў для замежных прадпрыемстваў у свабодных эканамічных зонах).
Зразумела, што дзяржава, якая прымае ўдзел у працэсе галасавання і прыняцця рашэння ці яго завісання на сходах акцыянераў, прывядзе да павелічэння роўню карупцыі і адсутнасці празрыстасці ў падпарадкаванні бізнесу. Гэта будзе
па-ранейшаму негатыўна ўплываць на прывабнасць беларускіх прадпрыемстваў у параўнанні з суседнімі краінамі.
Пагрозы для прыватнага бізнесу
У канцы чэрвеня 2013 года. мела месца хваля забастовак прадпрымальнікаў па ўсёй Беларусі. У ходзе форуму прадпрымальнікі прынялі рашэнне пра страйк з-за новых тэхнічных рэгламентаў, якія абавязваюць гандляроў, што працуюць на рынку Мытнага саюза, сертыфікаваць усе спажывецкія тавары. Гэтыя працэдуры, аднак, вельмі дарагія для індывідуальных прадпрымальнікаў і могуць прывесці да іх банкруцтва. Улады планавалі, што гэтыя палажэнні набудуць сілу 1-га жніўня для аптавікоў і 1-га лістапада 2013 года для крам рознічнага гандлю. Тым не менш рэакцыя прымусіла ўлады дазволіць продаж тавараў без неабходнай сертыфікацыі да 1 ліпеня 2014 года. Са свайго боку прадпрымальнікі, якія прадаюць тавары павінны зараз паведамляць уладам пра брак сертыфікацыі і скасаваць дагавор куплі-продажу тавараў у выпадку невыканання стандартаў якасці, устаноўленых ў тэхнічных рэгламентах.
Уводзіны такога рэгулявання будуць мець негатыўны ўплыў на эканамічную сітуацыю ў краіне і могуць прывесці да росту роўню беспрацоўя.
Ад сертыфікацыі вызваляюцца гандляры, якія імпартуюць тавары з краін-членаў Мытнага саюза і маюць адпаведную дакументацыю. Аднак на практыцы прадпрымальнікі у Расеі і Казахстане не прымаюць гэтыя патрабаванні сур’ёзна і пазбягаць іх. У выніку прадпрымальнікі, якія набываюць тавар ў Расеі ці Казахстане, не могуць даказаць яго якасць і іх чакаюць дадатковыя выдаткі.
Такім чынам, рэалізацыя гэтых тэхнічных рэгламентаў толькі ў Беларусі павялічвае абурэнне прадпрымальнікаў. Укараненне правіл па ўзгадненні стандартаў якасці і сертыфікацыі тавараў неабходна правесці ва ўсіх трох краінах адначасна, у адваротным выпадку гэта можа прывесці да разбурэння малога бізнесу ў Беларусі.
Зменлівасць абменнага курсу
Апошнімі месяцамі адбыліся некаторыя змены на валютным рынку. Даляр адносна беларускага рубля значна ўзрос і дасягнуў піку ў пачатку 2013 года, што выклікала няўпэўненасць і заклапочанасць грамадскасці. Асноўнай прычынай гэтага ёсць сітуацыя на рынку за межамі Мытнага саюза і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Расейскі рубель таксама не пазбег зніжэння кошту ў адносінах да даляра, але не так моцна, як беларускі рубель. Каб Беларусі не страціць стратэгічную канкурэнтную пазіцыю на расейскім рынку, давядзецца прыняць рашэнне пра частковую дэвальвацыю нацыянальнай валюты. Такім чынам улады павінны будуць прыняць меры па скарачэнні чакання дэвальвацыі і пазбегнуць банкаўскай панікі, якая можа аказаць негатыўнае ўздзеянне на стабільнасць беларускай валюты.