Беларуская эканоміка ў студзені страціла амаль 17 тысяч працаўнікоў



Белстат паведамляе, што адток кадраў склаў 16,7 тыс. супрацоўнікаў, і гэта самы вялікі паказчык за папярэднія 7 месяцаў. У траўні мінулага года эканоміка страціла 19,2 тыс. чалавек. Летась толькі тройчы прынятых на працу было больш, чым звольненых.

У зніжэння занятасці ёсць некалькі прычын: дэмаграфічныя праблемы — насельніцтва старэе, эканоміка знаходзіцца пад санкцыйным ціскам, губляе традыцыйныя рынкі збыту, і рост міграцыі – з краіны з’язджаюць не толькі спецыялісты, але і цэлыя бізнэсы.